Шыфр
112Е000529_125
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. 1930 гг.
Апісанне
Існуючы мураваны аднапавярховы будынак пабудаваны ў пачатку 1930-х гадоў на месцы драўлянага, які згарэў у час пажару ў жніўні 1921 года. У ім размяшчаліся жыллёвыя і гандлёвыя памяшканні - крама “Materjaty piśmienne”.
Пасля вайны былі пабудаваны прыбудовы з дваровага фасада і ўвесь будынак быў жылым. У далейшым, у час рэканструкцыі, праз вялікі праём у паўночнай сцяне ён быў злучаны з суседнім домам Першамайская, 10 для размяшчэння ў ім крамы. Згодна дагавору куплі-продажу № 10 ад 10 сакавіка 2002 года будынак перайшоў ва ўласнасць прыватнага ўнітарнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Усход-Сервіс”.