Шыфр
112Е000529_127
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XX ст.
Апісанне
Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане з прыбудовай на дваровым фасадзе будынак. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на першым паверсе высокія праёмы вітрын. Акцэнт зроблены на размешчанае над уваходам цэнтральнае акно на другім паверсе, аздобленае прафіляванай нішай і падкрэсленае падаконным карнізам. Уваходны праём аформлены простым парталам. Дваровы фасад атынкаваны, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, завершаны карнізам.