зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Першамайсакай, 12 уяўляе сабой двухпавярховае цаглянае складанае ў плане збудаванне, падоўжным фасадам размешчанае па фронце вуліцы Горкага. Існуючы двухпавярховы цагляны будынак быў пабудаваны ў 1923 г. на месцы спаленага мураванага пад час пажару 7 жніўня 1921 г. Будынак здаваўся ў арэнду. У 1920 - 1930-я гг. у ім размяшчалася кафейня Кацмана X. i швейнае атэлье Глейбермана А., а таксама жылыя памяшканні на другім паверсе. 

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў Заходняй Беларусі згодна пастановы Савета Народных Камісараў будынак у 1940 г. быў муніцыпалізаваны і перададзены ў валоданне Гаркамгаса горада. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў ім таксама размяшчаліся крамы i жыллё. У 1950-я гады магазін быў аб’яднаны з суседнім домам Першамайская, 10 i крамай “Тканіна” (Ткани). На пачатку 1980-х гадоў жылыя памяшканні былі прызнаны непрыгоднымі для пражывання i выведзены з жылога фонду ЖКГ. На іх месцы размясцілася адміністрацыя крамы. У 2002 г. крама “Тканіна” перайшла ва ўласнасць адкрытага акцыянернага таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат” канцэрна “Беллегпрам”.