Шыфр
112Е000529_129
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Двухпавярховы мураваны будынак быў пабудаваны Пінскай епархіяй на пачатку ХХ ст., пасля стварэння Палескай епархіі рускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Польшчы ў жніўні 1922 года Саборам праваслаўных епіскапаў на частцы тэрыторыі былой Пінска-Навагрудскай епархіі. Першапачаткова ў 1927 годзе на руінах былога кляштара дамініканцаў з выкарыстаннем яго сутарэнняў па праекту інжынера-архітэктара Пакалюка быў пабудаваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак у польскім “закапанскім” стылі. У 1935 годзе быў распрацаваны новы праект, архітэктура якога адпавядала Св. Фёдараўскаму сабору, выкананаму ў класічным стылі. У 1938 годзе рэканструкцыя была завершана. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, згодна пастановы Савета Народных Камісараў у 1940 годзе будынак быў муніцыпалізаваны. У 1942 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады вярнулі будынак праваслаўнай царкве. У ім размясцілася канцылярыя Пінскай i Палескай мітраполіі пад кіраўніцтвам мітрапаліта ўладыкі Аляксандра, а таксама царква Св. Мікалая. У апошнія дні перад адступленнем нямецкіх войскаў з горада будынак быў разрабаваны. Усяго, па ацэнцы спецыяльнай камісіі, страты склалі 1 545 000 рублёў.
Пасля вызвалення горада да 1950-х гадоў будынак належыў царкве, а затым быў перададзены на баланс Пінскага Гаркамгаса. У ім размясцілася Дзіцячая кансультацыя Дзіцячай бальніцы. У 1983 годзе, пасля капітальнага рамонту, у будынку размясціўся аддзел аховы здароўя гарвыканкама. Згодна рашэнню Пінскага гаркама ад 19.04.1991 года будынак быў вернуты Пінскай eпapxii.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён