Шыфр
112Е000529_136
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XX ст.
Будынак быў пабудаваны ў канцы XIX ст.
Згодна акту нацыяналізыцыі ад 26 студзеня 1940 года за № 316 нерухомасць, якая складалася з двухпавярховага з сутарэннем мураванага будынка, драўлянай прыбудовы і аднаго мураванага дома-магазіна, была нацыяналізавана i перададзена Аддзелу камунальнай гаспадаркі гарвыканкама.
Пасля вайны ў будынку размясцілася Пінскае абласное ўпраўленне працоўных рэсурсаў i абласная кантора па набору рабочых. У далейшым на другім паверсе размясцілася бібліятэка, а на першым - прадуктовая крама № 28.
У 1995 г. будынак перайшоў ва ўласнасць Малога навукова-вытворчага прадпрыемства "АДЛ", у 1999 годзе перарэгістраванага ў Гандлёвае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "АДЛ".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён