зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 55

Датаванне

1955 г.

Апісанне

Трохпавярховы з подвалам Г-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам.
Галоўныя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую частку, вырашаную ў выглядзе чатырохпавярховай гранёной вежы, завершанай балюстрадным парапетам з пінаклямі. Першы поверх аддзелены цягай, грані оформлены плоскімі пілястрамі, члянёны высокімі вітрыннымі вокнамі. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны простымі прафіляванымі ліштвамі, падкрэслены
прафіляваным карнізным поясам з сухарыкамі. На трэцім паверсе аконныя праёмы з
паўкруглым завяршэннем у простых прафіляваных ліштвах з падаконным карнізным
шматслойным паяском. Міжаконныя просценкі паміж другім і трэцім паверхамі
дэкарыраваны круглымі медальёнамі. Фасады глухіх граней верхняга яруса вежападобнай вуглавой часткі будынка дэкарыраваны філёнгамі з ляпнымі элементамі, падзелены прафіляванай цягай, вуглы вылучаны плоскімі пілястрамі. Фасады крылаў вырашаны аднолькава. Цокаль аддзелены карнізам. Яшчэ адзінкарнізны прафіляваны пояс часткова з сухарыкамі праходзіць пад вокнамі другого паверха. Завершаны фасады прафіляванай цягай і развітым карнізам на валютападобных кранштэйнах, паміж якімі знаходзяцца ляпныя разеткі. На першым паверсе фасадныя сцены ў цэнтральнай частцы (на стыку крылаў з вуглавым аб'ёмам) прарэзаны вялікімі вітрыннымі вокнамі і дзвярнымі праёмамі, міжаконныя прасценкі апрацаваны пілястрамі. Над вітрыннымі вокнамі праходзіць шырокі гладкі фрыз і тонкі прафіляваны карніз. Другая палова фасадных сцен на першым паверсе (жылой часткі) апрацавана рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і высокімі арачнымі нішамі, у якіх размешчаны дзвярныя праёмы. Нішы оформлены руставаным абрамленнем. Прамавугольныя аконныя праёмы
жылых памяшканняў на першым паверсе таксама акцэнтаваны рустам. На другім
паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны простымі ліштвамі. На
трэцім паверсе арачныя аконныя праёмы ў простых ліштвах у пэўнай паслядоўнасці чаргуюцца з балконамі. Дваровыя фасады на ўзроўні першага паверха патынкаваныя, 2-га i 3-га -
абліцаваны сілікатнай цэглай. Дэкор адсутнічае.