Шыфр
112Е000529_142
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Савецкай, 3 прадстаўляе сабой аднапавярховае мураванае збудаванне з мансардай i сутарэннем. У 1902 г. на месцы драўлянага дома, які згарэў у час пажару, па вуліцы Турэмнай, 3 быў пабудаваны аднапавярховы з мансардай i сутарэннем жылы дом. Частку дома займала жыллё гаспадара, частка кватэр здавалася ў арэнду. На першым паверсе размяшчалася крама па продажу пiвa Віленскага піваварнага акцыянернага таварыства. Склад піва размяшчаўся ў сутарэнні.
У 1930-я гады гаспадар у доме займаў толькі адзін пакой i кухню. Астатнія пакоі здаваліся ў арэнду.
У час нямецкай акупацыі ўсе жыхары дома былі пераселены на тэрыторыю яўрэйскага гета. У літападзе 1942 года пры ліквідацыі гета яны былi расстраляны.
У 1956 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт з усталяваннем неабходнага інжынернага забеспячэння. У 1994 годзе ў выніку рэканструкцыі была разабрана драўляная лесніца на мансарду i выканана жалезабетонная ўнутры дома, што значна змяніла дваровы фасад.