Шыфр
112Е000529_143
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Будынак па вуліцы Савецкай, 4 прадстаўляе сабой двухпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне.
Новы мураваны двухпавярховы дом быў пабудаваны ў 1901 - 1902 гг. на месцы згарэўшага пад час пажару драўлянага дома. Пасля завяршэння будаўніцтва ў доме, апрача жылля, на другім паверсе была адкрыта гасцініца “Брыстоль” на шэсць нумароў з кухняй без продажу моцных напояў. Пазней на першым паверсе быў адкрыты шынок.
Згодна “Спісу плацельшчыкаў падаткаў за 1933 год” уладальнікі нерухомасці па вуліцы Бернардзінскай, 8 займалі ў доме пять пакояў і кухню. На першым паверсе размяшчалася карчма. Два пакоі і кухню арэндаваў Гарбуз Лейба. На другім паверсе чатыры пакоі і кухню займала яўрэйская арганізацыя “Кібуц”.
У 1940 г. двухпавярховы мураваны дом з драўлянай прыбудовай і драўляным хлявом былі муніцыпалізаваны.
У пасляваенны час у ходзе рэканструкцыі ўсе памяшканні былі перапланіраваны пад кватэры. Быў замураваны арачны праезд у двор з правага боку будынка. Пры рэканструкцыі дома ў 1987 годзе дваровая частка будынка была разабрана. Калідорная сістэма былога атэля была нязручнай для планіроўкі кватэр.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён