зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_144

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. 1900-х гг.

Апісанне

Аднапавярховы з мансардай мураваны будынак быў пабудаваны ў пачатку 1900-х гг. на месцы драўлянага будынка, які згарэў пад час пажару ў 1900 г. У будынку, акрамя кватэр, у 1920 - 1930-я гг. на правах арэнды размяшчаўся офіс судовага прыстава. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь мураваны будынак i драўляныя гаспадарчыя пабудовы былі нацыяналізаваны i перададзены на баланс Пінскай гарадской   камунальнай   гаспадаркі. 

У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчаўся склад адзежы і абутку. З гэтага будынка пасля сартыроўкі рэчы адпраўляліся ў Германію. 

У пасляваенны час, у 1940 - 1950-я гг., акрамя кватэр, частку будынка займала ваенна-марская пракуратура. 

У 2008 г. гэтая частка будынка была перададзена ў аператыўнае кіраванне Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Пінска.