зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 57 уяўляе сабой двухпавярховае (гістарычная частка) цаглянае складанае ў плане збудаванне з аднапавярховымі прыбудовамі больш позняга часу. Фасады будынка вырашаны даволі сціплымі архітэктурнымі прыёмамі ў стылі канструктывізму 1930-х гадоў. Сцены фасадаў гладкія без архітэктурных элементаў, апрача падаконных i міжпаверхавага паяскоў на галоўным фасадзе.

У час Другой сусветнай вайны першы паверх займалі нямецкія ваенныя ўлады, а другі - немка Шрамке. У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў значна пашкоджаны. Рашэннем Пінскага выканкама Гарадскога савета дэпутатаў працоўных за № 505 ад 21 лістапада 1946 года ён быў перададзены Пінскай рачной флатыліі для адбудовы. Рашэннем Пінскага Гарсавета ад 1 сакавіка 1957 года ў ім размясцілася швейная арцель імя 8-га марта. 18.04.1983 года будынак перададзены з балансу гарадскога вытворчага аб'яднання ЖКГ на баланс Пінскага гарпрамгандлю. У 1998 годзе будынак быў перададзены кроме №15 "Будматэрыялы" у поўнае гаспадарчае валоданне. Актам ад 23 красавіка 2002 года будынак i зямля перададзены камунальнаму ўнітарнаму гандлёваму прадпрыемству "Магазін №30 Лясныя i будаўнічыя матэрыялы". На сучасны момант будынак належыць да ААТ "Пінск-будматэрыялы" i выкарыстоўваецца як гандлёвая пабудова.