Шыфр
112Е000529_154
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Мураваны аднапавярховы з мансардным паверхам жылы будынак па вуліцы Казіміра Свёнтака, 4 быў пабудаваны на пачатку ХХ ст. У 1927 г. у будынку быў адкрыты гатэль “Парыж” трэцяй катэгорыі. Тут мелася тры пакоі на першым паверсе і чатыры на мансардзе.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. частка будынка, якая адносілася да гатэля, была нацыяналізавана і ададзена пад кватэры.
Пасля вайны ў 1945 г. у будынку быў праведзены капітальны рамонт, а пасля размясціўся “Шпіталь воднікаў”. У 1950-я гг. - “Паліклініка воднікаў”. У 1961 г. будынак быў перададзены трыкатажнай фабрыцы імя Крупскай. У 1968 г. у будынку была праведзена рэканструкцыя: пашыраны мансардны паверх і дабудавана двухпавярховая прыбудова.