зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 63

Датаванне

1930 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага,63 уяўляе сабой двухпавярховае з мезанінам мураванае складанае ў плане збудаванне. Асноўная яго гістарычная частка прамавугольная. 3 усходняга фасаду да яе прыбудавана двухпавярховая прыбудова з галоўным уваходам. 3 заходняга фасаду прыбудавана лесвічная клетка. Архітэктурна-мастацкае рашэнне фасадаў гістарычнай часткі выканана ў стылі канструктывізму. Сцены гладкія, без архітэктурных дэталяў, апрача невялікіх падаконных карнізаў на другім паверсе. Фасады завяршаюць прафіляваныя цягнутыя карнізы. Пакрыццё даху выканана з фальцавай бляхі. Архітэктурнае рашэнне прыбудоў дапасавана да гістарычнай часткі. Яны гарманічна спалучаюцца і ствараюць адзіны вобраз. Частка сцяны другого паверха прыбудовы мае выпуклую форму, што надае ёй дынамічны характар. Уваходы выкананы з металічных канструкцый і полікарбанату. Сцены атынкаваныя па вонкаваму ўцяпленню, пафарбаваныя. Сталярка выканана з полівініхларыднага профілю з захаваннем першапачатковага рысунка.