Шыфр
112Е000529_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Горкага, 70 прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае з падвалам збудаванне. Адна яго частка размешчана ўздоўж вуліцы, а другая выцягнута ў глыбіню двара. На галоўным фасадзе вулічнай часткі на другім паверсе часткова захаваліся архітэктурныя элементы.
Мураваны двухпавярховы жылы дом з падвалам і драўлянай гаспадарчай пабудовай былі пабудаваны ў 1896 г.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь мураваны двухпавярховы жылы дом па вуліцы Дамініканскай, 84 і іншыя пабудовы былі нацыяналізаваны ў 1940 г.
У пасляваенны час у выніку рамонтаў дом паступова быў падключаны да ўcix гарадскіх інжынерных камунікацый. У 1981 г. у доме быў праведзены капітальны рамонт. На момант складання пашпарту ў доме размяшчаецца дзевятнаццаць кватэр.