зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_21

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 72

Датаванне

1937 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 72 уяўляе сабой двухпавярховае з невялікім сутарэннем мураванае Г-падобнае ў плане збудаванне. Асноўная першапачатковая яго частка была пабудавана ў стылі канструктывізму. Далейшыя прыбудовы выкананы таксама ў гэтым стылі. Галоўны фасад плоскі з невялікім выступам часткі сцяны і закругленым правым вуглом. Вокны шырокія прамавугольныя з
металічнымі кратамі на першым паверсе. У верхняй частцы закругленага вугла тры вузкія высокія акны. Пад карнізам над вокнамі размешчаны трайныя вузкія адтуліны, закрытый драўлянымі
вентыляцыйнымі жалюзямі. Уваход у будынак з заходняга фасада з брылем з полікарбанату на металічным каркасе і пандусам для інвалідаў. Уваход у сутарэнне таксама з заходняга фасада з накрыццём з полікарбанату на металічным каркасе. Заходні фасад мае невялікі трохвуголъны фацыят з трыма вузкімі высокімі вокнамі. На усходнім фасадзе фацыят прыступкавы з такіміж вокнамі. Лесвічная клетка на паўднёвым фасадзе з суцэльным вертыкалъным ашкленнем. Столярка
выканана з полівінілхларыднага профілю. Карніз прамы гарызантальны моцна высунуты, падшыты пластыкавым сайдынгам. Дах выкананы з металадахоўкі. Сцены гладкія атынкаваныя пафарбаваныя. Цоколь абліцаваны цэментнымі пафарбаванымі плітамі. Не гледзячы на дабудову з усходняга і паўднёвага бакоў у розныя часы, будынак у асноўным захаваў свой перійапачатковы стыль і з ’яўляецца яскравым прыкладам генэзісу гістарычнай забудовы горада.