Шыфр
112Е000529_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Будынак па вуліцы Дняпроўскай флатыліі ўяўляе сабой аднапавярховае мураванае амаль прамавугольнае выцягнутае ў плане збудаванне, галоўным карацейшым фасадам размешчанае па фронту вуліцы Дняпроўскай флатыліі. Пабудаваны на мяжы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў.
Скарэй за ўсё, у 1920-я гг. будынак выкарыстоўваўся ў якасці склада. У 1930-я гг. выкарыстоўваўся пад гараж.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. У пасляваенны час будынак быў перададзены Беларускаму фізкультурна-спартыўнаму таварыству “Дынама”. Былі праведзены неабходныя перамены з дабудовай адміністрацыйна-бытавога корпуса.
На момант складання пашпартоў ў будынку знаходзяцца рамонтна-механічныя майстэрні і здраўпункт прадпрыемства.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён