Шыфр
112Е000529_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Дняпроўскай флатыліі, 39 уяўляе сабой двухпавярховае з аднапавярховай прыбудовай цаглянае складанае ў плане збудаванне. Першапачатковы, двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём, размешчаны большым бокам па фронце вуліцы. Першапачатковыя фасады будынка не захаваліся. Сучасны выгляд яны атрымалі пасля рэканструкцыі ў 1935 г.
У будынку размяшчалася гасцініца “Брыстоль”, а таксама размяшчаліся ў розныя часы гінекалагічная клініка, рэнтгенкабінет доктара хіміі, віцэ-прэзідэнта горада Пінска Эліазора Брэгмана. Частку памяшканняў займала сям'я ўладальніка. У 1935 г. будынак быў прададзены пінскаму павятоваму ўпраўленню. У час нямецкай акупацыі тут размяшчалася акружная камендатура. Пасля вызвалення ў 1944- 1945 гг. знаходзіўся штаб Чырвонасцяжнай ордэна Ушакова I ступені Дняпроўскай флатыліі. У пасляваенны час будынак выкарыстоўваўся пад ваенны шпіталь, а затым пад анкалагічную паліклініку.