Шыфр
112Е000529_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 - 1941 гг.
Аднапавярховы з цокольным паверхам прамавугольны ў плане (блізкі да квадрата) будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Да дваровага фасада з паўночна-заходняга боку прыбудаваны ніжэйшы тамбур пад двухсхільным дахам. Да ўвахода вядзе высокі ганак. Фасады будынка былі патынкаваныя і пафорбаваныя. Галоўны фасад быў раскрапаваны плоскімі лапаткамі, члянёны трыма прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, вылучонымі прамымі сандрыкамі. Па перыметры будынка праходзіў прафіляваны карніз. Пад час рэканструкцыі фасады і фронтоны на боковых фасадах будынка абшылі сайдзінгам, цокаль абліцавалі бетоннымі дэкаратыўнымі пліткамі, што ў значнай ступені сказіла гістарычны выгляд дома. Заменена аконная сталярка. Дах перакрылі металапрофілем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён