Шыфр
112Е000529_33
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Завальнай, 13 (яго асноўная першапачатковая частка) быў пабудаваны ў 1930-я гг. Першапачатковы аб ’ём складае прыблізна трэцюю частку сучаснага будынка. Яго архітэктурна-мастацкае рашэнне было выканана ў стылі канструктывізму.
У 1936 годзе быў пабудаваны мураваны двухпавярховы з сутарэннем будынак лячэбніцы.
З прыходам савецкай улады ў 1940 годзе лячэбніца была нацыяналізавана. У будынку размясціўся радзільны дом. У час нямецкай акупацыі ўстанова працягвала работу. У будынку быў праведзены рамонт. У пасляваенныя 1940-я, 1950-я гады ў будынку працягваў дзейнічаць радзільны дом. У 1960 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт. У далейшым у будынку размяшчалася гінекалагічнае аддзяленне Пінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, якое ў 1997 годзе было перададзена пад кіраўніцтва Пінскага радзільнага дома.
З 2004 года будынак належыў Лячэбна-прафілактычнай установе “Пінскі міжраённы радзільны дом”. Рашэннем Пінскага гарвыканкама ад 10.04. 2007 года за № 361 будынак перададзены Установе аховы здароўя “Пінская цэнтральная паліклініка” з размяшчэннем у ім філіяла “Жаночая кансультацыя”.