зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_36

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. 1920-х гг.

Стыль

Савецкі класіцызм

Апісанне

Будынак па вуліцы Завальнай, 18 мае П-падобную ў плане форму з выступаючымі закругленымі вугламі. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне будынка выканана ў стылі канструктывізму, а архітэктурнае аздабленне ў стылі савецкага класіцызму. 

Аднапавярховы мураваны дом у стылі канструктывізму пабудаваны ў пачатку 1920-х гг. па праекце  Катовіча Мікалая. У 1925 г. быў распрацаваны і ўзгоднены гарадскім магістратам праект на надбудову другога паверха і мансарды. У 1928 г. тут пачало сваю працу хірургічна-гінекалагічная лячэбніца з аддзяленнем для парадзіх. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. У час вызвалення горада ад нямецкіх акупантаў у 1944 г. будынак быў зруйнаваны. Быў адбудаваны ў 1955 г. з дабудовай заходняга і ўсходняга флігелей. Памеры будынка павялічыліся амаль у тры разы. Архітэктурнае аздабленне фасадаў было выканана ў стылі савецкага класіцызму. У ім размясцілася Пінская  цэнтральная раённая бальніца, а ў 1957 г. Пінская гарадская дзіцячая бальніца. Пасля рэканструкцыі 1986 г. у будынку размясцілася паліклініка гарадской дзіцячай бальніцы.