Шыфр
112Е000529_38
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Апісанне
Мураваны двухпавярховы будынак па вуліцы Завальнай, 32 у плане мае форму няправільнага чатырохвугольніка. Будынак размешчаны на скрыжаванні вуліц Завальнай і Бялова.
Будынак быў пабудаваны ў 1929 г. па праекту, распрацаванаму і зацверджанаму Пінскім магістратам у 1928 г.
У 1946 г. рашэннем гарвыканкама ад 30 мая будынак быў перададзены Пінскаму мясамалочнаму тэхнікуму пад вучэбны корпус. У далейшым частка дома была аддадзена пад жыллё, а частка - пад краму. На другім паверсе размясцілася бібліятэка. Згодна дагавору куплі-продажу ад 31 сакавіка 1995 г. будынак перайшоў ва ўласнасць Малога навукова-вытворчага прадпрыемства "АДЛ", у 1999 г. перарэгістраванага ў Гандлёвае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “АДЛ”.