Шыфр
112Е000529_39
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Канструктывізм
Будынак па вуліцы Завальнай, 39 уяўляе сабой трохпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з аднапавярховай прыбудовай да дваравога фасада больш позняга часу. Архітэктурнае рашэнне фасадаў выканана ў стылі канструктывізму, які быў папулярным у 1920-я -1930-я гг.
Пасля вайны ў быдынку размясціўся Пінскі абласны камітэт саюза сувязі. Частку памяшканняў займалі Саюздрук, Пінскае абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі, паштовае аддзяленне. Пасля 1953 г. на першым паверсе будынка знаходзіліся дзве кватэры, на другім паверсе адна кватэра, радыёстудыя, апаратны пакой, на трэцім паверсе - адна кватэра i аддзел спецсувязі.
У выніку рэфармавання структуры Міністэрства сувязі ў 1997 г. будынак быў перададзены на баланс Пінскага раённага вузла электрасувязі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён