Шыфр
112Е000529_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Будынак пабудаваны як прыватны дом у 1936 г. (паводле тэхпашпарта ў 1932 г.).
Мураваны аднапавярховы з мансардай будынак. Мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Фасады атынкаваны і пафарбаваны. На галоўным фасадзе прамавугольныя аконныя праёмы размешчаны ў высокіх нішах. Фасадная сцяна завершана карнізам. Мансарда мае балкон з металічнай агароджай. Завершана фігурным шчытом.
Сучасны стан фасадаў сведчыць, што ў пасляваенны час яны былі ў пэўнай ступені зменены. У прыватнасці, на галоўным фасадзе замураваны дзвярны праём да ўзроўня аконнага, пад вокнамі страчаны дэкор, франтон мезаніна мае іншы абрыс у параўнанні з праектным. У 2005 г. праведзены капітальны рамонт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён