Шыфр
112Е000529_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Апісанне
Квартал, у якім знаходзіцца будынак, быў сфарміраваны ў выніку здзяйснення плана ўпарадкавання забудовы горада, распрацаванага інжынерам-палкоўнікам Гейдацелем для ваеннага ведамства ў 1794 годзе.
Падчас знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў будынку размяшчаўся банк. На плане квартала 1931 года пазначаны вуглавы двухпавярховы будынак, які падпісаны як «Poleski Bank Spółdzielczy». Таксама тут размяшчалася Таварыства Узаемнага Крэдыта.
З прыходам Савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе ўсе банкі былі нацыяналізаваны. У будынку размясціліся гарком партыі і гарком камсамола.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у гэтым будынку загадчыкам фінансавага аддзела Васілём Захаравічам Каржом быў утвораны адзін з першых на акупаванай тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад. Пасля таго, як горад занялі нямецкія войскі, новыя ўлады размясцілі тут Біржу працы. Таксама тут размяшчалася другое аддзяленне коннай паліцыі і ўпраўленне ваеннай палявой пошты № 41047а. У час баёў за горад у 1944 годзе будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў будынку зноў размясціліся абком i гарком партыі, абком i гарком камсамола.
У 1953 годзе ў будынак пераехала музычная школа. На прыканцы 70-х гадоў узнікла неабходнасць пашырэння будынка музычнай школы Былі запраектаваны дзве прыбудовы. Адна - па вуліцы Каржа, на месцы жылога дома памешчыка Станіслава Алівінскага, другая - па вуліцы Заслонава, на месцы будынка Ярэйскай Рэлігійнай Абшчыны. Асноўную частку першага паверха займалі два праезды ў двор, а на другім паверсе былі размешчаны класы і вялікая галерэя. 3 1993 у будынку размяшчаецца школа мастацтваў.