Шыфр
112Е000529_43
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Мадэрн
Двухпавярховы з мезанінам будынак па вуліцы Заслонава, 12 быў пабудаваны ў другой палове ХІХ ст. Першапачаткова тут размясцілася аддзяленне “Мінскага камерцыйнага банку”, якое праіснавала ў Пінску да 1915 г. Пасля яго ліквідацыі будынак займала Пінскае рэальнае вучылішча, якое існавала да 1918 г.
Пасля польска-савецкай вайны і падпісання Рыжскага мірнага дагавору ў будынку размясціўся гарадскі магістрат. Апрача гэтага ў ім размяшчаліся аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) яўрэяў і баптыстаў, кабінет прэзідэнта горада, Марская і каланіяльная ліга, Таварыства падтрымкі ўсходніх зямель, Саюз малодшых афіцэраў рэзервістаў, камера часовага арышту.
Пасля далучэння заходнебеларускіх зямель да БССР у 1939 г. у будынку размяшчалася Часовае ўпраўленне горада Пінска.
У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Гарадская Управа.
Пасля вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў адрамантаваны. Была праведзена ўнутраная перапланіроўка пад жылы дом. Кватэры ў доме былі выдзелены сем'ям афіцэраў вайсковай часткі. Будынак і да гэтага часу выкарыстоўваецца як жылы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён