зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_52

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Камсамольская, 2

Датаванне

1920-я гады

Стыль

не вызначаны

Апісанне

Будынак па вуліцы Камсамольскай, 2 (ізаліраванае памяшканне) уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з сутарэннем, размешчанае галоўным падоўжным фасадам na вуліцы Леніна. Будынак заходнім фасадам зблакіраваны з суседнім домам, які таксама мае адрас Комсомольская, 2. Архітэктурнае рашэнне фасадаў выканана ў простых формах. Сцены фасадаў плоскія. Архітэктурныя дэталі прадстаўлены плоскімі пілястрамі па вуглах галоўнага фасада і карнізам, выкананым адным радком напушчанай цэглы. На галоўным фасадзе размешчана адно акно і адны прамавуголъныя дзверы. Над уваходам дугападобная шыльда. Пад акном, перпендыкулярна галоўнаму фасаду ўваход у сутарэнне. Брыль над уваходам у сутарэнне падпёрты металічнымі трубамі. 3 паўночнага фасада да  асноўнага аб ’ёму прыбудаваны прыбудовы. Крайняя выканана з гіпсабетонных блокаў, неатынкаваная. Дах будынка аднаскатны, пакрыты азбестацэментнымі хвалістымі лістамі. Паколькі будынак ад самага пачатку знаходзіўся ў глыбіні двара, то да яго архітэктурнай выразнасці не прад’яўлялася ніякіх патрабаванняў. У архітэктурным плане будынак можна лічыць прымітыўным функцыянальным збудаваннем.