Шыфр
112Е000529_60
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Камсамольская, 39
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Традыцыйная архітэктура
Апісанне
Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане аб’ём накрыты двускатным дахам. Вядомыя звесткі называюць дату будаўніцтва 1900 г. Аналіз архіўных дакументаў сведчыць, што ў 1916 г. будынак ўжо існаваў. Аднапавярховы драўляны дом з прыбудовамі. Галоўны фасад арыентаваны на вуліцу Камсамольскую, вызначаецца простымі архітэктурнымі формамі, ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з філёнчатымі аканіцамі, на якіх захаваліся металічныя механізмы засоваў. Багата дэкараваныя аконныя ліштвы складаюцца з складанапрафіляваных, аздобленых шматслойнымі прафіляванымі накладкамі з геаметрычнай прапілоўкай надваконніка і падаконніка. Па краях галоўнага фасада знаходзяцца прафіляваныя з геаметрычным дэкорам паўкалоны. Закрыліны даху простыя, не дэкараваныя. На шчыце маюцца два невялікіх прамавульных акна і дзверы на паддашша. На стыку зруба і фундамента — прафіляваны карніз. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры гарадскога сядзібнага драўлянага будаўніцтва.