Шыфр
112Е000529_63
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 г.
Стыль
Рэтраспектыва грамадзянскай архітэктуры перыяду позняга класіцызму
Будынак знаходзіцца на вуліцы Каржа. Уяўляе сабой мураваны аднапярховы аб’ём. Выкананы ў класіцыстычнай манеры. Належыў гэты дом габрэйскай сям’і. Гаспадар гэтага дома быў дробны гандляр, а яго жонка хатняя гаспадыня. Мабыць у будынку размяшчалася жыллё і камерцыйная ўстанова. Па ўспамінах старажылаў, перад Вялікай Айчыннай вайной у гэтым будынку размяшчаўся цэх па вытворчасці ліманаду.
У час вайны будынак уцалеў. Ён належыў да гарадской маёмасці. Гарадскі выканаўчы камітэт здаваў у арэнду гэты будынак розным арганізацыям, якія абсталявалі ў будынку службовыя кватэры. З 1998 года будынак стаў належыць Барчуку Мікалаю Мікалаевічу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён