зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_68

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Кіеўская, 3

Датаванне

1900 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы КіеўскайД прадстаўляе сабой прамавугольнае ў плане аднапавярховае збудаванне з прыбудовай да паўночнага фасада. На галоўным фасадзе размешчаны пяць вокнаў і адны дзверы. На трох вокнах галоўнага фасада і на адным акне ўсходняга фасада драўляныя філёнчатыя аканіцы з металічнымі запорамі. Аконныя рамы ўсіх вокнаў выкананы з полівінілхларыднага профілю белага колеру. На галоўным фасадзе над ганкам невялікі пакаты дах на драўляных слупах. Яго франтон па верху аздоблены прафіляванымі драўлянымі сухарыкамі, ніз - праразнымі элементамі з часткова захаваўшыміся фрэндзлямі. Над металічнымі дзвярыма са
штампаваным рысункам знаходзіцца фрамуга з дэкаратыўнымі разнымі элементамі ручной работы. Галоўны фасад і палавіна ўсходняга фасада атынкаваныя і пафарбаваныя. Дваравы паўночны фасад і палавіна ўсходняга фасада абліцаваны сілікатнай цэглай. Прыбудова атынкаваная і
пафарбаваная. Усходні франтон абшыты дошкамі ў розных напрамках, якія ставараюць адпаведны рысунак. Верх выкананы ў форме прамянёў сонца. Два акны на франтоне зашыты доійкамі. Карніз будынка падшыты дошкамі,атынкаваныz пафарбаваны. Пакрыццё даху выканана з хвалістых
збестацэментных лістоў.