Шыфр
112Е000529_69
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Мураваны аднапавярховы з мансардным паверхам жылы будынак па завулку Кіеўскаму пабудаваны на пач. ХХ ст. З дазволу Пінскага павятовага стараства ад 24 мая 1927 года ў будынку быў адкрыты атэль “Сары Пінскер”. У 1936 годзе ён змяніў назву на атэль “Гдыня”. У будынку на першым паверсе пражывала таксама гаспадыня з сям’ёй.
У пасляваенныя гады будынак быў рэканструяваны. Жылыя памяшканні на мансардзе былі ліквідаваны. Асобныя пакоі на першым паверсе былі перароблены пад кватэры.
У 1966 годзе у доме быў праведзены капітальны рамонт.
У выніку рэканструкцыі 1998 года кватэры былі перапланіраваны згодна існуючых норм на той час. Былі дабудаваны ванныя пакоі і туалеты. Будынак атрымаў усе інжынерныя бытавыя выгады.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён