Шыфр
112Е000529_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Аднапавярховы будынак з 2 пазнейшымі прыбудовамі на дваровым фасадзе, якія надаюць плану форму літары "П". Асноўны аб'ём завершаны двухсхільным дахам. Вуглавыя лапаткі разам з цокалем і карнізам утвараюць на галоўным і бакавым (з боку вул. Першамайскай) фасадах неглыбокія нішы, у якіх размешчаны прамавугольныя ў прафіляваных абрамленнях вокны. Завершаны фасады шматслойным карнізам.
У 1993 г. будынак быў перададзены Пінскаму Епархіяльнаму ўпраўленню. Да гэтага ў будынку знаходзіліся школьныя майстэрні школы № 3, а ў 1960-х гг. дзіцячы сад № 6.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён