Шыфр
112Е000529_75
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 4
Датаванне
1900-я гады
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна,4 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае складанае ў плане збудаванне з сутарэннем, размешчанае галоўным фасадам па фронту вуліцы.
Першапачаткова для заезду на тэрыторыю двара з правага боку будынка размешчаны проезд, з-за чаго галоўны фасад мае асіметрычнае рашэнне. Па абодва бакі ад увахода размешчаны два окны. Над імі, а таксама над аркай, на другім паверсе таксама вокны без архітэктурных дэталяў. Архітэктурнае рашэнне фасадаў прадстаўлена плоскімі пілястрамі на ўсю вышыню будынка, паяском над першым паверхам і пад вокнамі другого паверха, вянчаючым прафіляваным цягнутым карнізам. Астатнія фасады не маюць ніякіх архітэктурных аздабленняў, апрача міжпаверхавага паяска і карніза. Вокны сутарэння выходзяцъ у арачны проезд. У проезде таксама ўваход у будынак. 3 дваравога фасада размешчаны ўваходы ў сутарэнне. Дах выкананы з металадахоўкі з палімерным пакрыццём. Сцены атынкаваныя, пафарбаваныя, гладкія.