Шыфр
112Е000529_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Апісанне
Мураваны складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане будынак. Цэнтральны аб'ём двухпавярховы накрыты двухсхільным дахам. Абапал да яго прымыкаюць аднапавярховыя аб'ёмы пад аднасхільнымі дахамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны падаконнымі карнізамі і нішамі, часткова прамымі сандрыкамі. На тарцовых і тыльным фасадах прамавугольныя вокны дэкарыраваны сандрыкамі.
Першапачаткова будынак знаходзіўся ў прыватнай уласнасці. Згодна Пастановы СНК БССР ад 10 мая 1940 г. дом быў нацыяналізаваны і перададзены Аддзелу камунальнай гаспадаркі гарвыканкама. З 1940 па 1957 год у будынку размяшчалася лячэбная ўстанова. Потым рашэннем Пінскага гарвыканкама быў перададзены ЖРЭУ.
Пасля кап. рамонту у другой палове 1980-х гг. будынак займаў Пінскі ўчастак абласной канторы па нарыхтоўцы харчовых адходаў. З 1999 г. тут размяшчалася майстэрня па рамонту бытавой тэхнікі.
У 2009 г. будынак перададзены Камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.