зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_80

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 10

Датаванне

1923 год

Стыль

Не вызначаны

Апісанне

Будынак быў пабудаваны пінскім мешчанінам Калецкім Ківай Зелікавічам ў 1923 годзе па праекту, распрацаванаму акадэмічным архітэктурным бюро ў Варшаве ў 1922 годзе. Першапачаткова ў будынку мясцілася дзве крамы і кватэры на першым паверсе і мансардзе. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты высокім двухсхільным дахам з мансардамі. Шчыльна прымыкае да суседніх дамоў № 8 і 12. Фасадныя плоскасці атынкаваныя. Галоўны фасад члянёны двума вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі. Асіметрычна з правага боку размешчагы дзвярны праём. Архітэктурны дэкор адсутнічае. Завершаны фасад карнізам. На дваровым фасадзе прамавугольныя аконныя і дзвярны праём.