Шыфр
112Е000529_82
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 12 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным фасадам па вуліцы Леніна.
Дом быў пабудаваны ў 1922 г. Памяшканні першага паверха здаваліся пад арэнду для крам. Яны былі падзелены на дзве паловы. З правага боку быў праезд у двор. У 1920-я - 30-я гг. у будынку размяшчаліся крамы па продажу абутку і дамскіх капялюшоў. Мансарда была жылой.
Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь дом у 1940 г. быў нацыяналізаваны і перададзены на баланс Гаркамунгаса.
У пасляваенныя гады, пасля адбудовы, тут размяшчалася крама па продажу абутку. Некаторы час будынак належаў гандлёвай фірме “Меркурый”.
У 1997 г. будынак перайшоў у прыватную ўласнасць. Пастановай Гарвыканкама было дазволена перабудаваць другі паверх пад жыллё.