Шыфр
112Е000529_94
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Будынак па вуліцы Леніна, 26 уяўляе сабой двухпавярховае з мансардай i сутарэннем мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, галоўным фасадам размешчанае па фронту вуліцы Леніна. Належаў пінскаму мешчаніну Цэйтліну, уладальніку фалвічнай фабрыкі. Тут таксама знаходзілася галантарэйная крама I. Майлеса.
Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь дом быў муніцыпалізаваны. У ім размясцілася гарадская аптэка.
У 1958 годзе буданак быў перададзены Беларускаму фізкультурна-спартыўнаму таварыству “Дынама”, у ім быў праведзены капітальны рамонт з дабудовай вытворчага цэха і актавай залы. Частка дабудавана таксама ў 1964 годзе.
Зараз будынак знаходзіцца ў арэндзе ў некалькіх арандатараў, дзе размешчаны більярдныя залы і крамы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён