Шыфр
112Е000529_98
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. XIX - п. XX ст.
Будынак уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычнага цэнтра г. Пінска. Разам з іншымі ацалелымі будынкамі фарміруе гістарычную забудову вул. Леніна другой паловы ХІХ - першай трэці ХХ ст.
Дакладная дата будаўніцтва дома № 31 не вядома. Паводле тэхнічнага пашпарта будынак датуецца 1917 - 1928 гг. Аднак аналіз гістарычных планаў г. Пінска дае падставы сцвярджаць, што мураваны будынак існаваў на ўчастку значна раней. На праектных планах г. Пінска 1844 і 1856 гг. у гэтым месцы пазначаны мураваны дом. Відавочна, будынак неаднаразова падвяргаўся перабудовам.
Па неўдакладненых звестках у пачатку ХХ ст. у доме № 31 размяшчалася гасцініца "Вікторыя" (у 1920-1930-я гг. - "Варшаўская"). У пасляваенны час быў прыстасаваны пад адміністрацыйны будынак.
Да нашага часу будынак захаваўся ў перабудаваным выглядзе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён