Шыфр
412Г000005_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
каля 1742 г.
Стыль
Класіцызм
Двух-трохпавярховы складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з крыла па вул. Э. Ажэшкі, крыла па вул. Урыцкага і дваровага крыла. Па вул. Савецкай да будынка шчыльна прымыкае дом № 31. Крыло па вул. Э. Ажэшкі двухпавярховае на высокім цокалі, накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Э. Ажэшкі, вылучаны ў цэнтры несапраўдным рызалітам з праезнай аркай, над якой навісае на другім паверсе балкон з металічнай агароджай на ажурных кранштэйнах. Плоскасць рызаліта крапавана пілястрамі. Завершаны рызаліт трохвугольным франтонам з лучковай люкарнай у паўкруглым абрамленні. Па перыметры франтон апаясаны карнізам. Абапал рызаліта фасады падзелены міжпаверхавай цягай, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён