Шыфр
412Г000005_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 20
Датаванне
1786 г.
Стыль
Барока
Апісанне
Будынак па вул. Ажэшкі № 20 — Гродзенская медыцынская школа, Гродзенская медыцынская акадэмія, палац князеў Чацвярцінскіх. Год пабудовы— 1786. Быў спраектаваны архітэктарам Дж. Сака для гродзенскай медыцынскай школы на Гарадніцы. Трохпавярховы ў цэнтральнай часцы аб’ём з аднапавярховымі бакавымі крыламі. Цэнтральная частка накрыта вальмавым дахам, бакавыя - трохсхільнымі. Галоўны фасад фланкіраваны гранёнымі эркерамі з купаламі. Пасля перабудовы ў самастойныя памяшканні вылучаны бакавыя крылы. Уваходнай частцы нададзены больш развіты характар. Змянены вонкавы выгляд будынка. Куналы заменены атыкамі, ўпрыгожанымі вайсковай геральдыкай. Дах значна паніжаны. Прыклад архітэктуры позняга барока з элементамі эклектыкі. З 40-х гг. ХХ ст. выкарыстоўваецца пад розныя вайсковыя ўстановы.