зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000005_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 23

Датаванне

1905 - 1910 гг.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага (псеўдарускага) стылю. Архітэктура храма мае насычанае дэкаратыўнае ўбранне, запазычанае са старажытнарускага царкоўнага дойлідства, — какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, магутныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі арачных аконных праёмаў. Храм трохнефавы, базiлiкальнага тыпу, дванаццацiстаўповы, аднаапсiдны. Уваходная частка будынка вылучана высокiм ганкам. Галоўны фасад храма сiметрычны. Над прытворам узвышаецца дзесяцiметровая васьмiгранная званiца, шатровае пакрыццё якой увенчана цыбулепадобным купалам на барабане. Вокны паўцыркульныя з абрамленнямi ў выглядзе какошнiкаў. Абапал званiцы ўзвышаюцца невялiкiя шатры з купаламi. Над алтарнай часткай узведзены невысокі чацвярык з маляўнічым 5-купаллем. Рызнiцы завершаны шатрамі з макаўкамi. Апсіда трохгранная накрыта вальмавым дахам.