зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000005_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 34

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом па вул. Ажэшкі № 34 пабудаваны ў пачатку XX ст. Магчыма, дом Шышкевіча ці Кавалеўскага. Узор шараговай забудовы ў стылі эклектыкі. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад не тынкаваны, пафарбаваны па цэгле. Мае сіметрычную кампазіцыю. Па краях фасада размешчаны праезныя арачныя праёмы, цяпер з левага боку фасада праём замураваны і замест яго зроблены аконны, справа -- праём замураваны з боку дваровага фасада і ў атрыманым памяшканні знаходзіцца магазін.