Шыфр
412Г000005_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 8
Датаванне
1894 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Тыповы каменны жылы дом з гандлёвай лаўкай. Быў пабудаваны ў 1894 г. У 1911 г. згодна купчай перайшоў ад дваранкі А. Ротфарт да Аліны Врублеўскай. На 1911 г. у доме размяшчалася галантэрэйная лаўка, майстэрня Андрэс і фотамайстэрня Арцішэўскага. У 1984 г. у ім адчынены магазін "Гадзіннікі".
Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Сцены атынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны лапаткамі. На першым паверсе прарэзаны дзвярным і прамавугольнымі праёмамі вітрын. На другім паверсе прамавугольныя праёмы акон падкрэслены падаконнымі карнізамі.