Шыфр
412Г000005_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Будынак уяўляе сабой гарадскі будынак з багатым архітэктурным дэкорам і элементамі аўтэнтычнай сталяркі і коўкі, які разам з гаспадарчай пабудовай і садам стварае рэдкі гісторыка-культурны і архітэктурны гарадскі комплекс к. 19 ст. Трохпавярховы дом Абмрэскіх адрозніваўся багатым эклетычным архітэктурным дэкорам, характэрным для гродзенскіх дамоў падобнага тыпу і дакладнай кампазіцыяй галоўнага фасаду, у якой важную ролю адыгрываў вертыкальны рытм багатага дэкараваных прафіляванымі карнізамі, налічнікамі і філенгамі вокнаў. Гарызантальныя акцэнты кампазіцыі ствараюць прафіляваныя міжпавярховыя і падаконныя цягі, а таксама вялікія балконы выкананы ў тэхніцы чугуннага ліція і коўкі. У1975 г. на тарцы будынку з'явілася барэльефная кампазіцыя "Навука".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён