Шыфр
212Е000600_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, які захаваўся на Задзвінскім пасадзе. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю.
Мураваны двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады абліцаваныя чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі, пластыка выразная.
Будынак № 6, па меркаванні полацкіх краязнаўцаў, мог быць пабудаваны як лясная школа. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі выяўлены дакумент аб будаўніцтве ніжэйшай лясной школы ў Полацку, датаваны 1904 г.
У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны. Паводле тэхпашпарта, будынак № 6 быў адноўлены ў 1948 г. Падчас аднаўлення гістарычнае аблічча будынка захавана. У 1951 г. з паўднёвага боку да будынка быў прыбудаваны новы аб’ём, фасады якога вырашаны спрошчана.
За час эксплуатацыі праводзімыя рамонты не сказілі знешні архітэктурны воблік будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён