зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1913-1914 гг.

Апісанне

Будынак № 6/1 знаходзіцца на тэрыторыі Верхняга замка і ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычны цэнтр г. Полацка. 

Будынак аднапавярховы прамавугольны ў плане. Пастаўлены на цокалі. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Галоўны і бакавы ўсходні фасады абліцаваныя чырвонай цэглай, астатнія фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Будынак узведзены ў так званым цагляным стылі, які атрымаў распаўсюджанне ў Расіі ў апошняй трэці XIX ст. Пры будаўніцтве паверхню муроўкі пакідалі аголенай, альбо абліцоўвалі яе высокаякаснай цэглай. 

Да нядаўняга часу ў будынку знаходзіўся амбулатурны корпус супрацьтуберкулёзнага дыспансера. Ёсць меркаванне, што ён з'яўляўся будынкам канцылярыі і домам дырэктара былой настаўніцкай семінарыі. Згодна ўспамінам вядомага полацкага краязнаўцы І.П. Дэйніса "Полоцк в XX в. (1905 — 1967 гг.)", будаўніцтва будынка канцылярыі і кватэры дырэктара настаўніцкай семінарыі пачалося ў 1914 г.

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. На фіксацыйным плане горада 1947 г. будынак пазначаны прамавугольны ў плане з вузкай падоўжнай прыбудовай да заходняга фасада. У пасляваенны перыяд будынак знаходзіўся ў складзе бальніцы. Са змяненнем функцыянальнага прызначэння будынка адбыліся пэўныя пераробкі фасадаў. На галоўным фасадзе зменена форма двух арачных аконных праёмаў, фасады былі патынкаваныя, да бакавога заходняга фасада зроблена прыбудова і інш. Храналогія правядзення рамонтных работ не прасочана.

У 2019 - 2023 г. былы будынак дыспансера ў комплексе з іншымі будынкамі бальніцы рэканструяваны з прыстасаваннем для размяшчэння Полацкага кадэцкага вучылішча. Пры гэтым на падставе праведзеных натурных даследаванняў галоўны і бакавы ўсходні фасады расчышчаны ад тынкоўкі, адноўлены арачныя шырокія аконныя праёмы.

Старонка