Шыфр
212Е000600_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 - 1903 гг.
Стыль
Эклектыка
Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Фактычна адзіны гістарычны будынак, які захаваўся на Запалоцкім пасадзе. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю.
Прадстаўляе сабой мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на невысокім бутавым цокалі. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады нетынкаваныя, змураваныя з чырвонай цэглы. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.
Па звестках полацкіх краязнаўцаў, будынак быў пабудаваны як жаночая багадзельня і сіроцкі прытулак. Будаўніцтва дзіцячага прытулку было здзейснена па ініцыятыве Полацкага брацтва ў імя свяціцеля Мікалая і прападобнай княжны Полацкай Еўфрасінні. Будаўніцтва брацкага дома для дзіцячага прытулку пачалося вясной 1901 г. Жаночая багадзельня размясцілася ў брацкім доме ў лістападзе 1902 г., а дзіцячы прытулак быў урачыста адкрыты 2 лістапада 1903 г.
Дакладныя звесткі аб выкарыстанні будынка ў даваенны перыяд не выяўлены.
У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 1949 г. быў адрамантаваны. Рашэнне вулічных фасадаў у цэлым захавалася гістарычнае. Часткова перамураваны галоўны фасад з левага краю з захаваннем дэкору і бакавы паўночна-заходні фасад. Большым перабудовам у пасляваенны перыяд падвергся тыльны фасад. Да фасада зроблены прыбудовы тамбураў, частка фасада патынкавана, асобныя аконныя праёмы перароблены. Часткова зменена ўнутраная планіроўка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён