Шыфр
212Е000600_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Мураваны аднапавярховы дом № 19 па вул. Ніжне-Пакроўскай быў узведзены ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. часткова на рэштках большага драўлянага будынка. Складаецца з двух прамавугольных у плане аб'ёмаў - аўтэнтычнага і позняй прыбудовы, якія нязначна адрозніваюцца па памерах у даўжыню. Асноўны аб'ём перакрыты вальмавым даха, прыбудова мае двухскатны дах.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом перажыў значныя змяненні: частка вокнаў заходняга і паўночнага фасадаў была закладзена ці прасечана ў іншых месцах, змянілася месца размяшчэння ўваходу ў будынак, была зроблена прыбудова. У савецкі час дом выкарыстоўваўся як жылы, а з пачатку 2000-х гг. функцыянаваў як адміністрацыйны будынак ААТ “Аддзелачнік-28”.
Будынак да сённяшняга часу захаваў першапачатковыя аб'ёмна-прасторавыя параметры, мастацкую выразнасць фасадаў, адметныя рысы і эстэтычныя якасці будынка, якія дазваляюць выдзеліць яго ў сістэме забудовы ях характэрны помнік архітэктуры пачатку ХХ ст.