зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 6/2 знаходзіцца на тэрыторыі Верхняга замка і ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Полацка.

Будынак пабудаваны ў 1912 г. у так званым цагляным стылі, які атрымаў распаўсюджанне ў апошняй трэці XIX ст. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты трохсхільным дахам. Пастаўлены на невысокім цокалі з апрацаваных камянёў. Да тыльнага паўночнага фасада па цэнтры прыбудаваны пазнейшы невялікі аб'ём. Сцены цагляныя нетынкаваныя. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя сіметрычная.

Дакладна не вядома першапачатковае функцыянальнае прызначэнне будынка і яго ведамасная прыналежнасць. Ёсць меркаванне, што ён адносіўся да пабудоў земскай бальніцы. Пазней прыкладна на гэтым месцы размяшчаўся венералагічны дыспансер. Бальніца існавала тут і ў даваенны перыяд.

У Вялікую Айчынную вайну будынак № 6/2 захаваўся. 

У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі комплекс бальніцы на Верхнім замку быў пашыраны, пабудаваны новыя карпусы. У складзе бальніцы ў пасляваенны перыяд знаходзіўся і будынак № 6/2. Ён выкарыстоўваўся пад аптэку. У 1957 г. з паўночнага боку да яго зроблена невялікая прыбудова. Акрамя таго, некаторым пераробкам падвергліся аконныя праёмы.

Старонка