зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_20

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1936 г.

Апісанне

Будынак № 14 (школа) па вул. Пушкіна знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Полацка. Мураваны двухпавярховы ў плане блізкі да літары Г будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя. Вырашаны строга і лаканічна. Цокаль аддзелены цягай.

Паводле тэхпашпарта школа пабудавана ў 1940 г. Аднак, на падставе публікацыі ў газеце за 1936 г. можна сцвярджаць, што пабудавана яна крыху раней, у 1936 г. У газеце змешчаны фотаздымак школы з паўночна-заходняга боку. Фотаздымак з газеты 1936 г. дрэннай якасці. Аднак на ім можна разгледзець, што будынак быў двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Фасады члянёныя пілястрамі і шырокімі аконнымі праёмамі.

У Вялікую Айчынную вайну будынак быў разбураны. Да 1947 г. быў адноўлены. На плане г. Полацка 1947 г. ён пазначаны ўжо як двухпавярховая мураваная школа, а не каробка. Падчас аднаўлення былі захаваны аб'ёмна- прасторавая кампазіцыя і архітэктурнае рашэнне будынка (складаная форма плана, чляненне фасадаў пілястрамі, рытм шырокіх аконных праёмаў, стужкавыя вокны лесвічных клетак).

За перыяд функцыянавання школы значных перабудоў будынка не адбывалася. 

Старонка