Шыфр
212Е000600_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Пушкіна, 15
Датаванне
1954 г.
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Полацка.
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі з боку тарцовых фасадаў. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. Вуглы будынка акцэнтаваны шырокімі лапаткамі, якія ў верхняй частцы аформлены вузкімі паяскамі.
Праектная дакументацыя на будаўніцтва жылога дома па вул. Пушкіна ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адсутнічае. Прааналізаваўшы забудову гарадоў Беларусі 1950-х гг., можна меркаваць, што жылы дом пабудаваны па тыпавым праекце. Завершана будаўніцтва жылога дома ў 1954 г. Праводзімыя рамонты і пераробкі ў пэўнай ступені сказілі аблічча дома.