Шыфр
212Е000600_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Дом № 4 па вул. Свярдлова пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. і ўяўляе прыклад гістарычнай забудовы вуліцы цэнтральнай часткі горада, якая склалася на гэты час. У канцы XIX - пачатку XX стст. галоўны (паўднёвы) фасад дома быў арыентаваны на Спаскую вуліцу, тарцавы (заходні) - выходзіў на вул. Задзвінскую (з 1938 г. вул. Свярдлова).
Дом прадстаўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з падвалам. Накрыты двухсхільным дахам. Пакрыццё - шыферныя лісты. Фасады атынкаваныя і афарбаваныя. Па перыметры будынка праходзіць складанапрафіляваны карніз.
Унутраная планіроўка дома часткова зменена. Элементаў першапачатковага аздаблення інтэр'ераў не захавалася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён